Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Dec 2022

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка згуляе з першай ракеткай свету на турніры ў Дубаі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка згуляе з першай ракеткай свету на турніры ў Дубаі
Фота з архiва

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На камандным выставачным турніры World Tennis League ў Дубаі (ААЭ) адбудуцца заключныя сустрэчы папярэдняга этапу і вызначацца ўдзельнікі фінальнага матчу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда "Сокалы", у якой гуляе лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, сустрэнецца з "Каршунамі". Сёння беларуска, якая займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу, згуляе з першай ракеткай планеты полькай Ігай Свёнтак. Нядаўна ў паўфінале падагульняючага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у амерыканскім Форт-Уорце Сабаленка абыграла Свёнтак у трохсэтавым паядынку -  6:2, 2:6, 6:1. У першым матчы спаборніцтваў у Дубаі Арына Сабаленка ўступіла чэмпіёнцы Уімблдона прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай (21-ы нумар сусветнага рэйтынгу) з каманды "Ястрабы" - 6:0, 1:6, 6:10. Акрамя таго, у пары з балгарскім тэнісістам Грыгарам Дзімітравым Сабаленка перамагла канадска-індыйскі тандэм Б'янка Андрэеску / Рохан Бапана з "Арлоў" - 2:6, 7:6 (7:4), 10:7.

Перад сённяшнім гульнявым днём лідзіруюць "Каршуны", у якіх дзве перамогі ў двух матчах, па адным выйгрышы ў "Арлоў" і "Ястрабаў", "Сокалы" пацярпелі два паражэнні.

Спаборніцтвы ў Дубаі завершацца 24 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі