У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Кст 2014

Беларуская тэнісная акадэмія адкрылася ў Мінску

22 кастрычніка, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Тэнісная акадэмія Беларусі ў бліжэйшым будучым можа стаць лепшай у свеце. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ), старшыня Савета дырэктараў ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" Аляксандр Шакуцін на прэзентацыі Нацыянальнай акадэміі тэніса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальная акадэмія тэніса размешчана ў новым корпусе Палаца тэніса, пабудаваным у 2014 годзе. У распараджэнні беларускіх тэнісістаў 8 крытых і 15 адкрытых кортаў з рознымі тыпамі пакрыцця, на якіх можна трэніравацца круглы год. Для забеспячэння трэніровачнага працэсу тут будзе створана тэнісная інфраструктура поўнага цыкла, якая ўключае ў сябе спецыялізаваны медыцынскі цэнтр, трэнажорныя залы, басейн, невялікую гасцініцу і крыясаўну для аднаўлення спартсменаў пасля гульняў і трэніровак. Таксама ў бліжэйшы час будзе прэзентаваны план будаўніцтва тэніснага цэнтра з грунтавым пакрыццём.

"Тэнісная акадэмія будзе адпавядаць усім стандартам, якія неабходны для паўнацэннай падрыхтоўкі спартсменаў", - сказаў Аляксандр Шакуцін.

Паводле слоў старшыні БТФ, каб атрымаць спартсменаў топ-узроўню неабходны мінімум тры ўмовы: наяўнасць тэнісных кортаў і трэнерскага складу, спецыяльнага абсталявання і медыцынскага суправаджэння.

"У хуткім часе мы сфарміруем камп'ютарную праграму, у якой будзе распісаны індывідуальны план кожнага спартсмена на дзень, тыдзень і месяц", - дадаў Аляксандр Шакуцін.

Трэба адзначыць, што ў бліжэйшым будучым у Мінску пачнецца будаўніцтва сямі тэнісных цэнтраў. Таксама вядуцца перагаворы аб будаўніцтве тэнісных школ у кожным абласным цэнтры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс