У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Май 2014

Беларуская каманда заваявала 11 узнагарод на Еўрапейскіх Дэльфійскіх гульнях

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя заваявала 11 узнагарод на Першых адкрытых маладзёжных Еўрапейскіх Дэльфійскіх гульнях, якія прайшлі ў рамках культурнага праекта "Дэльфійскі Валгаград-2014". Аб гэтым БЕЛТА паведаміла кіраўніцтва дэлегацыі Беларусі.

У склад нацыянальнай каманды ўвайшлі 16 артыстаў: навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама "Тэатр гімнастыкі" пры БДУФК. Беларускія таленты спаборнічалі з апанентамі ў майстэрстве валодання скрыпкай і фартэпіяна, акадэмічным і эстрадным вакале, цыркавым і выяўленчым мастацтве і ў іншых намінацыях.

Дэльфійскія гульні - значнае мастацка-творчае спаборніцтва, у якім за званне лепшага змагаюцца прадстаўнікі таленавітай моладзі з розных краін. Беларусь прымае ўдзел у Гульнях з 2000 года і кожны раз узнімаецца на прыступкі п'едэстала. Па традыцыі ўладальнікі медалёў Дэльфійскіх гульняў заахвочваюцца спецыяльным фондам Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, атрымліваюць гранд-прэмію і званне лаўрэата спецыяльнага фонду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску