У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Чэр 2014

Беларуская грацыя Станюта ўвайшла ў першую тройку сусветнага рэйтынгу ў мнагабор'і

Лідар зборнай Беларусі Меліціна Станюта5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля нядаўняга паспяховага выступлення на дамашнім этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы лідар зборнай Беларусі Меліціна Станюта ўвайшла ў тройку лепшых сусветнага рэйтынгу ў алімпійскай дысцыпліне - індывідуальным мнагабор'і, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Станюта заняла на этапе Кубка свету ў Мінску 2-е месца ў гэтым відзе праграмы і 25 рэйтынгавых ачкоў. Усяго на рахунку беларускі цяпер 99 заліковых балаў, што дало магчымасць ёй акупіраваць 3-і радок сусветнага рэйтынгу ў алімпійскай дысцыпліне. Вядучыя пазіцыі ў ім займаюць дзве расіянкі - Яна Кудраўцава (135 ачкоў) і Маргарыта Мамун (130). Сярод лепшых таксама знаходзяцца Ганна Рызатдзінава (Украіна; 95 ачкоў; 4-е месца), Марыя Цітова (Расія; 83; 5), Ён Чжэ Сон (Рэспубліка Карэя; 73; 6), Марына Дурунда (Азербайджан; 65,5; 7), Аляксандра Салдатава (Расія; 65; 8). Дзявятае месца, маючы аднолькавую колькасць рэйтынгавых балаў (па 52), дзеляць ізраільцянка Нета Рыўкін і беларуска Кацярына Галкіна. У яшчэ дзвюх прадстаўніц Беларусі пазіцыі такія: 17-я - Арына Шарапа (32), 47-я - Алена Балоціна (1,5).

Што датычыцца рэйтынгу ў асобных практыкаваннях, то лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта ва ўсіх чатырох з іх таксама ўваходзіць у тройкі лепшых. Другія месцы яна займае ў двух відах (абруч - 110 ачкоў, стужка - 109). У практыкаваннях з мячом (110) і булавамі (105) гімнастка ідзе трэцяя.

Пазіцыі ў сусветным рэйтынг-лісце каманд у групавых практыкаваннях (у мнагабор'і і асобных відах) будуць апублікаваны пазней.

На этапе Кубка свету, які праходзіў у Мінску з 30 мая па 1 чэрвеня, Меліціна Станюта чатыры разы ўзнімалася на п'едэстал у асабістых спаборніцтвах. Да сярэбранай узнагароды ў мнагабор'і яна дадала золата ў практыкаванні са стужкай, а таксама дзве бронзы ў кампазіцыях з мячом і булавамі. Беларуская каманда "групавічак" стала другой у практыкаваннях з 10-ю булавамі. Пасля гэтага кубкавага этапу ўся беларуская зборная пачала заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы-2014, які стартуе 13 чэрвеня ў Баку (Азербайджан).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску