Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Крс 2015

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у Дэльфійскіх гульнях дзяржаў СНД

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя ў складзе 50 чалавек прыме ўдзел у Дзясятых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў - удзельніц СНД, якія пройдуць пад дэвізам "На славу Вялікай Перамогі" з 1 па 6 мая ў горадзе Арол (Расія). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны спецыяліст аддзела ўстановы адукацыі і работы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Васіль Галаван.

За ўзнагароды творчага спаборніцтва ад Беларусі будуць змагацца навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Прадстаўнікі моладзі прадэманструюць сваё майстэрства ў 13 намінацыях, у прыватнасці, фартэпіяна, скрыпка, народныя інструменты, эстрадныя спевы, фатаграфія, дызайн адзення, сучасны танец і інш.

Як адзначыў Васіль Галаван, беларусы з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі маладзёжных Дэльфійскіх гульняў краін СНД і штогод атрымліваюць узнагароды ў розных намінацыях.

Адкрытыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў - удзельніц СНД - гэта адзіны ў свеце творчы форум, які аб'ядноўвае ўсе віды мастацтва - ад класічнага да сучаснага. Прымаць удзел у спаборніцтвах могуць дзеячы мастацтваў ад 10 да 25 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі