У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2014

Беларуская бягуха Мазуронак выйграла міжнародны марафон у амерыканскім горадзе Сакрамента

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская бягуха Вольга Мазуронак стала пераможцай 32-га Міжнароднага каліфарнійскага марафону, які прайшоў у г.Сакрамента (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лёгкаатлетка паказала рэзультат высокага еўрапейскага ўзроўню - 2 гадз 37 мін 33 сек. Атрымаўшы перамогу на спаборніцтвах з такім часам, яна значна палепшыла асабісты рэкорд на марафонскіх дыстанцыях, да таго ж амаль на дзве мінуты перасягнула ранейшае рэкорднае дасягненне трасы, на якой праводзіліся спаборніцтвы, устаноўленае 15 гадоў таму. Другой, прайграўшы Мазуронак амаль пяць мінут, фінішны створ перасекла прадстаўніца Кеніі Джэйн Кібіі (2 гадз 32 мін 24 сек). Амерыканка Крыстэн Зайтц стала трэцяй (2 гадз 32 мін 48 сек). Яшчэ адна амерыканка Рэні Бэйлі, якая перад стартам разглядалася як галоўны прэтэндэнт на перамогу ў марафонскім забегу Сакрамента, у выніку аказалася чацвёртай (2 гадз 34 мін 17 сек).

Папярэдні супастаўны поспех у кар'еры беларускі Вольгі Мазуронак датаваны летам 2012 года. Тады яна стала абсалютнай пераможцай 23-га Сібірскага міжнароднага марафону, што праходзіў у Омску ў час моцнай гарачыні. Мазуронак перамагла не толькі жанчын, але і бегуноў-мужчын. Яна прабегла дыстанцыю за 2 гадз 44 мін 47 сек і ўпершыню ў гісторыі таго марафону стала лепшай сярод усіх удзельнікаў. У жніўні бягучага года гэта беларуская спартсменка прымала ўдзел у чэмпіянаце Еўропы-2014 па лёгкай атлетыцы ў швейцарскім Цюрыху. У фінальным забегу на доўгай дыстанцыі 10 000 м яна заняла 7-е месца, устанавіўшы новы асабісты рэкорд - 32 мін 31,15 сек.

Сярод мужчын трасу марафону ў г.Сакрамента хутчэй за ўсіх пераадолеў кеніец Джэйкаб Чэмтай (рэзультат - 2 гадз 11 мін 56 сек). Прызёрамі спаборніцтваў таксама сталі афрыканскія бегуны. Другое месца заняў Джордан Чыпангама з Замбіі (2 гадз 13 мін 50 сек), трэцяе дасталося кенійцу Кіплангату Тэрэру (2 гадз 14 мін 19 сек).

Міжнародны каліфарнійскі марафон праводзіцца ў Сакрамента з 1983 года.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс