У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Крс 2013

Беларуска-кітайскі бізнес-форум адкрыецца ў Мінску 25 красавіка

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-кітайскі бізнес-форум адкрыецца ў Мінску 25 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў аддзеле па рэкламна-выдавецкай дзейнасці, інфармацыі і сувязях з грамадскасцю УП "Мінскае аддзяленне БелГПП".

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, адміністрацыі СЭЗ "Мінск". У склад дэлегацыі з Кітая ўвойдуць прадстаўнікі цэнтральнага офіса Кітайскага камітэта садзейнічання міжнароднаму гандлю, Кітайскага камітэта садзейнічання міжнароднаму гандлю горада Сіянь (правінцыя Шэньсі), урада правінцыі Шаньсі і горада Сіянь, а таксама 11 прадстаўнікоў кітайскіх кампаній. Узначальвае дэлегацыю намеснік старшыні Кітайскага камітэта садзейнічання міжнароднаму гандлю Чжан Вэй.

Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа, у час якой прадстаўнікі беларускіх і кітайскіх дзелавых колаў правядуць двухбаковыя перагаворы па такіх напрамках, як інвесціраванне сумесных праектаў; імпартна-экспартныя аперацыі; прамысловыя інвестыцыі; даследаванне, развіццё, вытворчасць і сістэмная інтэграцыя электронікі і інфармацыйных прадуктаў; стварэнне камп'ютарнага праграмнага забеспячэння; перапрацоўка драўніны; праектаванне і будаўніцтва чыгуначных пуцей, скорасных чыгунак, аўтамабільных дарог.

У сталічным аддзяленні БелГПП, якое сумесна з Кітайскім камітэтам садзейнічання міжнароднаму гандлю, выступае арганізатарам сустрэч, адзначылі, што прадстаўнікі кітайскіх кампаній зацікаўлены ў пошуку партнёраў для рэалізацыі сумесных праектаў, асваення новых рынкаў збыту, вывучэнні магчымасцей інвесціравання ў рэгіён.

Праграмай знаходжання кітайскай дэлегацыі ў Мінску запланавана правядзенне перагавораў у Міністэрстве гандлю Беларусі, Дэпартаменце фармацэўтычнай прамысловасці, Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці і Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў.

Візіт кітайскай дэлегацыі ў Беларусь прадоўжыцца да 28 красавіка.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску