Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2014

Беларускі саюз мастакоў да ЧС па хакеі рыхтуе выстаўку "Арэна-Беларт"

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз мастакоў да ЧС па хакеі правядзе выстаўку "Арэна-Беларт", прысвечаную спорту. Праект адкрыецца 30 красавіка ў Палацы мастацтваў, паведаміў 2 красавіка на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Леанід Хобатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На выстаўцы будзе прадстаўлена выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, а таксама скульптура. Аўтары з усіх куткоў Беларусі прадставяць амаль тысячу работ, якія размесцяцца ва ўсіх выставачных залах Палаца мастацтваў.

"Вобразна кажучы, Палац мастацтваў забірае вобраз арэны і змяшчае яе ў свае сцены. Зразумела, што арэна - гэта асацыяцыя на нашу спартыўную пляцоўку, а далей - пытанне мастацтва", - сказаў Леанід Хобатаў.

Ён падкрэсліў, што хоць выстаўка і прысвечана спорту, не мае сэнсу шукаць на ёй спартыўныя творы, а трэба арыентавацца на дасягненні ў мастацтве.

"Нас цікавіць пытанне творчага ўздыму, адкрыцця, пазіцыі мастака і прафесійнага ўвасаблення. Да мастака шмат патрабаванняў, каб ён не займаўся ілюстрацыяй падзей", - адзначыў Леанід Хобатаў.

Выстаўка прадоўжыцца да 15 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі