Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Dec 2014

Беларускі піяніст выйшаў у фінал тэлевізійнага конкурсу юных музыкантаў "Шчаўкунок"

8 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі піяніст Уладзіслаў Хандогій выйшаў у фінал XV Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу юных музыкантаў "Шчаўкунок", што з 2 па 9 снежня праходзіць у Маскве, паведамляе БЕЛТА.

Штогадовы конкурс "Шчаўкунок" быў заснаваны 15 гадоў таму тэлеканалам "Культура". Гэта адзіны на расійскім тэлебачанні музычны форум у галіне акадэмічнай музыкі, куды з'язджаюцца маладыя выканаўцы не толькі з Расіі, але і з усяго свету.

Тэлегледачы маюць магчымасць падтрымаць маладых выканаўцаў. Фінальны тур спаборніцтва будзе трансліравацца з Канцэртнай залы імя П.І.Чайкоўскага ў прамым эфіры на тэлеканале "Культура" 9 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі