Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліс 2009

Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум адбудзецца ў Мінску 12-13 лістапада

Мэта форуму - прыцягнуць увагу дзелавой замежнай аўдыторыі да працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі ў галіне лібералізацыі эканомікі, фарміравання спрыяльных умоў для вядзення бізнесу і прыцягнення інвестыцый.

Мерапрыемства накіравана галоўным чынам на садзейнічанне развіццю інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж замежнымі партнёрамі і прадпрыемствамі з Беларусі, у тым ліку праз рэкламу буйных беларускіх бізнес-праектаў.

Праграма форуму ўключае дыскусію па такіх тэмах, як уваходжанне Беларусі ў трыццатку дзяржаў па ўмовах вядзення бізнесу, ацэнка мер па паляпшэнню інвестыцыйнага клімату ў краіне, перспектывы нашага супрацоўніцтва з краінамі Еўрапейскага саюза, задзейнічанне навукова-тэхнічнага патэнцыялу для прыцягнення інвестыцый.

Запланаваны таксама тэматычныя круглыя сталы і пасяджэнні ў галіновых секцыях, у ходзе якіх будуць разгледжаны пытанні прыватызацыі ў Беларусі, дзейнасці беларускага малога і сярэдняга бізнесу, развіцця фінансавага рынку, інфраструктуры і будаўнічай галіны краіны, свабодных эканамічных зон і рэгіёнаў Беларусі.

У першы дзень форуму адбудзецца тэматычны круглы стол "Мытны саюз і СГА. Прыярытэты". Плануецца абмеркаваць прыярытэтныя пытанні знешнеэканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах з акцэнтам на актывізацыю ўдзелу нашай краіны ў рэгіянальных структурах гандлёва-эканамічнага характару, уступленне ў СГА, удзел у праекце ЕС "Усходняе партнёрства".

Як чакаецца, у мерапрыемстве прымуць удзел не менш як 500 чалавек, палавіна з якіх - прадстаўнікі замежных кампаній. Будуць прысутнічаць кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, высокапастаўленыя прадстаўнікі арганізацый сістэмы ААН, а таксама буйных міжнародных і еўрапейскіх кампаній. Плануецца, што ў рабоце круглага стала прымуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і замежных краін, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый, беларускіх і замежных дзелавых колаў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі