Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Dec 2014

Беларускі інвестар у бліжэйшыя гады пабудуе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск атэль

30 снежня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларускі інвестар пабудуе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск атэль. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, наведваючы аэрапорт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінгарвыканкам правёў конкурс, па выніках якога вызначаны пераможца - беларуская кампанія. Інвестар будзе вызначаць генпадрадную арганізацыю. "Я лічу, што ў 2015 годзе мы павінны пачаць будаўніцтва", - сказаў віцэ-прэм'ер. Як удакладніў Анатоль Калінін, праект будзе рэалізаваны за кошт сродкаў інвестара.

Як паведамлялася, пляцоўка пад будаўніцтва атэля ў Нацыянальным аэрапорце Мінск ужо вызначана. Раней Анатоль Калінін заявіў: "Мы хочам, каб да канца 2016 года атэль працаваў ужо і аказваў адпаведныя паслугі гасцям аэрапорта".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі