Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Жнв 2014

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка стаў чэмпіёнам Еўропы ў дзесяцібор'і

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка стаў чэмпіёнам Еўропы ў дзесяцібор'і14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Андрэй Краўчанка заваяваў позна вечарам 13 жніўня па мінскім часе залатую ўзнагароду ў дзесяцібор'і на чэмпіянаце Еўропы-2014 па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у швейцарскім Цюрыху. Ён стаў першым медалістам турніру сярод прадстаўнікоў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможная сума Андрэя Краўчанкі склала 8616 ачкоў і аказалася ўсяго на адно ачко меншай, чым яго асабісты рэкорд. Па выніках спаборніцтваў беларус на 95 ачкоў апярэдзіў сярэбранага прызёра француза Кевіна Маера (8521). Бронзавая ўзнагарода дзесяцібор'я дасталася расіяніну Ільі Шкуранёву (8498). Нямецкі мнагаборац Кай Казмірэк, які доўга лідзіраваў у спаборніцтвах, у апошніх відах не ўтрымаў свае пазіцыі і аказаўся на падагульняючым 6-м месцы (8458).

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка стаў чэмпіёнам Еўропы ў дзесяцібор'іПоўная карціна выступленняў Андрэя Краўчанкі ва ўсіх відах дзесяцібор'я была такая. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года пачаў спаборніцтвы ў Цюрыху не вельмі ўпэўнена, заняўшы толькі 23-е месца ў бегу на 100 м (вынік - 11,31 сек.; 793 ачкі). Пры гэтым фінішны час забегу стаў лепшым для атлета ў гэтым сезоне. Далей у сектары для скачкоў у даўжыню Краўчанка быў 5-м (7 м 63 см; 967). Чацвёртым ён аказаўся ў штурханні ядра (15 м 19 см; 801), адначасова ўстанавіўшы новае асабістае дасягненне ў гэтым відзе. У наступнай дысцыпліне - скачках у вышыню - Андрэй Краўчанка стаў па-за канкурэнцыяй. Ён выйграў гэтыя спаборніцтвы (2 м 22 см), паказаўшы лепшы вынік чэмпіянатаў Еўропы для мнагаборцаў і дабавіўшы ў сваю ачковую скарбонку яшчэ 1012 пунктаў. Не такім паспяховым у выкананні беларускага атлета аказаўся бегавы від на 400 м, дзе ён стаў 20-м (50,53 сек.; 790). На гэтым праграма першага дня ў дзесяціборцаў была вычарпана, а прамежкавае месца Андрэя было 2-е. Новы дзень пачаўся з кароткага бар'ернага спрынту на 110 м. Краўчанка ў ім аказаўся 7-м (14,20 сек.; 949), а вось у наступным выпрабаванні ён увайшоў у тройку лепшых, завяршыўшы на трэцім месцы спаборніцтвы па кіданні дыска (47 м 46 см.; 818). Як паведамлялася ўжо, у далейшым свае карэктывы ўнесла надвор'е. У той час як дзесяціборцы выконвалі скачкі з шастом, арганізатары былі вымушаны двойчы спыніць гэту сесію, прычым спачатку з-за дажджу, а потым з-за моцнага ветру. Калі стыхія адступіла, Краўчанка змог палепшыць сваё дасягненне, якое ён паказаў да апошняга вымушанага перапынку. Ён змог пераскочыць планку на вышыні 5 м 10 см, што прынесла яму 5-е месца і 941 ачко, а таксама вывела ў лідары па ачках усіх спаборніцтваў. Кіданне кап'я будучы чэмпіён Еўропы выйграў (68 м 11 см; 861), пабіўшы яшчэ адзін асабісты рэкорд. У заключным відзе - бегу на 1500 м - ён заняў 14-е месца (4 мін. 39,39 сек.; 684 ачкі), аднак гэтага хапіла, каб захаваць здабытую перавагу.

Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка стаў чэмпіёнам Еўропы ў дзесяцібор'іУ ранейшыя гады лепшым вынікам Андрэя Краўчанкі ў дзесяцібор'і на чэмпіянатах Еўропы было ўзыходжанне на трэцюю прыступку п'едэстала гонару на спаборніцтвах 2010 года ў іспанскай Барселоне.

Што датычыцца яшчэ аднаго беларускага дзесяціборца Эдуарда Міхана, то ён завяршыў выступленне ў Цюрыху пасля дзявятага віду (кідання кап'я), у якім не змог выканаць ні адной заліковай спробы. Пасля 8 відаў ён займаў прамежкавае 14-е месца.

Рэальнай прэтэндэнткай на ўзнагароду чэмпіянату Еўропы-2014 напярэдадні была вядучая беларуская спартсменка з групы спрынту Аліна Талай. Яна выступіла ў фінале на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі, аднак заняла ў ім непрызавое, 5-е месца з вынікам 12,97 сек. Золата тут выйграла Тыфані Портэр з Вялікабрытаніі (12,76 сек.). Сярэбраны прызёр - францужанка Сіндзі Біло (12,79 сек.), бронзавы - немка Сіндзі Роледэр (12,82 сек.).

У фінале скачкоў у даўжыню віцэ-чэмпіёнка кантынентальнага турніру двухгадовай даўнасці беларуска Вольга Сударава заняла 11-е месца з вынікам 6 м 29 см. Спартсменка паказала даволі сціплы вынік у параўнанні са сваім лепшым дасягненнем гэтага сезона (6 м 67 см) і асабістым рэкордам (6 м 85 см). На п'едэстал чэмпіянату Еўропы-2014 падняліся францужанка Элазі Лезье (6 м 85 см; 1-е месца), сербка Івана Шпанавіч (6 м 81 см) і расіянка Дар'я Клішына (6 м 65 см).

Не выйшла ў фінал трайнога скачка ў жанчын беларуска Наталля Вяткіна, якая завяршыла кваліфікацыю з вынікам у лепшай спробе 13 м 13 см на 20-м месцыБеларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка стаў чэмпіёнам Еўропы ў дзесяцібор'і.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс