Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2013

Беларускі фільм заваяваў Гран-пры Міжнароднага фестывалю спартыўнага кіно

 5 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская карціна "Гульні паралельных светаў або наш адказ Амстэрдаму", прысвечаная першай Усесаюзнай спартакіядзе 1928 года, заваявала Гран-пры XI Міжнароднага фестывалю спартыўнага кіно "Краснагорскі", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар кінафоруму Таццяна Скрабанская.

Фільм "Гульні паралельных светаў або наш адказ Амстэрдаму" выйшаў у рамках праекта тэлеканала АНТ "Адваротны адлік", які расказвае аб малавядомых фактах важных падзей нядаўняга мінулага.

XI Міжнародны фестываль спартыўнага кіно "Краснагорскі" праходзіў у Падмаскоўі з 28 сакавіка па 4 красавіка. Усяго ў конкурснай праграме было прадстаўлена 122 фільмы аб спорце, спартсменах, трэнерах і вялікіх спартыўных перамогах, створаных кінематаграфістамі 31 краіны. Журы агляду ўзначаліў народны артыст Расіі Яўген Герасімаў.

Фестываль "Краснагорскі" - буйнейшы спартыўны кінаконкурс ва Усходняй Еўропе і краінах СНД. Прэзідэнтам фестывалю з'яўляецца трохразовая алімпійская чэмпіёнка па фігурнаму катанню, дзесяціразовая чэмпіёнка свету, адзінаццаціразовая чэмпіёнка Еўропы Ірына Радніна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі