Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2013

Беларускі фільм пра прывід з Вілейкі адкрые конкурсную праграму "Лістападзіка"

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігравы поўнаметражны фільм рэжысёра Алены Туравай "Кіндэрвілейскі прывід" (вытворчасць кінастудыі "Беларусьфільм") па матывах навелы Оскара Уайльда адкрые конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік", які пройдзе 2-5 лістапада ў час ХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе форуму.

"Кіндэрвілейскі прывід" - карціна, якая спалучае ў сабе розныя жанры: гатычную камедыю, хорар, фэнтэзі, сямейнае кіно і нават меладраму. Фільм разлічаны на сямейны прагляд. Для беларускага гледача паказ стане прэм'ерным.

У стужцы задзейнічаны беларускія акцёры: Вячаслаў Паўлюць, Раман Падаляка, Алеся Самаховец, Валянцін Глушко. Музыку для "Кіндэрвілейскага прывіду" напісаў знакаміты беларускі кампазітар Уладзімір Кандрусевіч, які некалькі гадоў таму працаваў ужо над музыкай да мультфільма паводле твора Оскара Уайльда "Кіндэрвілейскі прывід"

Сям'і энергічнага прадзюсара Косціка дастаецца ў спадчыну старадаўні асабняк у Вілейскім раёне, з якім звязана нейкая змрочная радавая таямніца. Косцік вырашае стварыць на яго тэрыторыі гарадок атракцыёнаў - "Кіндэрвіль". Сям'я пераязджае ў дом і неўзабаве сутыкаецца ў ім з гэтым прывідам.

"Гэта добрая гісторыя аб барацьбе новага пакалення з памылкамі мінулага, аб непахіснасці сямейных каштоўнасцей і адказнасці за лёсы блізкіх нам людзей. У фільме шмат гумару, музыкі, каскадзёрскіх трукаў, камп'ютарнай анімацыі і яркіх спецэфектаў", - расказвае рэжысёр Алена Турава.

Алена Турава, рэжысёр анімацыйнага і ігравога кіно "Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", сцэнарыст, паэтэса, аўтар тэкстаў многіх эстрадных песень, нарадзілася ў Магілёве ў сям'і кінарэжысёра Віктара Турава і актрысы Святланы Туравай. Неаднаразовы лаўрэат і прызёр дзіцячых кінафестываляў. У 2007 годзе зняла фільм для дзяцей "Навагоднія прыгоды ў ліпені", у 2010-м - "Рыжык у Залюстроўі".

Журы "Лістападзіка" ў гэтым годзе ўзначаліць рэжысёр Галіна Данэлія. У склад журы ўвойдуць беларускі акцёр Павел Харланчук, армянская актрыса і рэжысёр Армінэ Анда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі