Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Aug 2014

Беларускі фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" упершыню пройдзе ў польскім Аўгуставе

15 жніўня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" упершыню ў гэтым годзе пройдзе ў дзвюх краінах - Беларусі і Польшчы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла супрацоўнік Сувалкаўскай агратурыстычнай палаты (Польшча) Гражына Блашчак.

У Беларусі фестываль народнай творчасці адбудзецца 23 жніўня ў раёне шлюза Дамброўка. Як расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвынкама Наталля Рамановіч, у гэты дзень на Аўгустоўскім канале сустрэнуцца выканаўцы і калектывы мастацкай самадзейнасці беларускіх, польскіх і літоўскіх нацыянальных аб'яднанняў Гродзенскай вобласці. Адбудзецца святочная цырымонія адкрыцця фестывалю з удзелам лепшых артыстаў Гродзенскага раёна. Чакаецца, што на фестываль прыедуць творчыя калектывы з гміны Збуйна і горада Аўгустаў (Польшча). Адбудзецца выстаўка-продаж вырабаў народнай творчасці, будзе працаваць выязны гандаль, плануецца арганізаваць разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы па рамёствах, намечана і вячэрняя танцавальная праграма.

Адначасова са своеасаблівым фестывальным закрыццём афіцыйнага летняга сезона на Аўгустоўскім канале ў Дамброўцы Гродзенскі раён адзначыць і раённыя "Дажынкі-2014". Адбудзецца святочнае шэсце хлебаробаў, цырымонія ўручэння прэмій пераможцам уборачных спаборніцтваў. СВК прадэманструюць спецыяльна вырабленыя з мукі новага ўраджаю караваі і святочныя снапы, адбудзецца конкурс на самы арыгінальны святочны падворак. У гэты дзень будуць арганізаваны дадатковыя транспартныя перавозкі Гродна - Аўгустоўскі канал.

Як паведамілі ў Сувалкаўскай агратурыстычнай палаце, фестываль 24 жніўня перасягне мяжу і пройдзе таксама ў польскім Аўгуставе. На пляцоўцы гарадскога летняга амфітэатра выступяць творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці з Беларусі і Польшчы, будзе арганізавана забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі