Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Aug 2014

Беларускі Дыснейленд прапануюць стварыць пад Мінскам

21 жніўня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларускія турфірмы прапануюць стварыць пад Мінскам Дыснейленд. З такой ініцыятывай прадстаўнікі турбізнесу выступілі сёння на пасяджэнні каардынацыйнага савета па развіцці турызму ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначаюць прадстаўнікі туріндустрыі, у Беларусі набіраюць папулярнасць пяцідзённыя туры. Традыцыйна ў склад турпакета на пяць дзён уваходзяць некалькі экскурсій, самыя папулярныя з іх - гэта аглядныя экскурсіі па Мінску, паездкі ў Нясвіжскі і Мірскі замкі, "Дудуткі". Да таго ж турфірмы гатовы прапанаваць замежным гасцям паездкі ў рэгіёны краіны, аднак у асноўным турысты спыняюцца ў Мінску і аддаюць перавагу аб'ектам, да якіх можна дабрацца са сталіцы на працягу дзвюх гадзін. Таму туркампаніі прапануюць адкрыць пад Мінскам парк забаў, які змог бы прыняць адначасова вялікую колькасць гасцей.

Прадстаўнікі туріндустрыі таксама прапанавалі стварыць дадатковую інфраструктуру ў Музеі народнай архітэктуры і быту ў вёсцы Азярцо (Строчыцы). Паводле іх слоў, гэты комплекс прывабны для турыстаў з многіх краін. У будучым ён можа стаць адной з самых наведвальных выдатных мясцін краіны, лічаць эксперты.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка адобрыў гэтыя ідэі. "Трэба выбраць ужо існуючы комплекс і абнавіць яго ці стварыць новы аб'ект пад Мінскам, які можна было б уключаць у турыстычныя праграмы, разлічаныя на некалькі дзён. Наконт Строчыц... Ініцыятыву трэба абмеркаваць з Міністэрствам культуры і разам прыйсці да рашэння", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі