Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Nov 2013

Беларускі дакументальны фільм атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі ў Германіі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументальная стужка "Драўляны народ" рэжысёра Віктара Аслюка ўдастоена прыза глядацкіх сімпатый у катэгорыі фільмаў працягласцю да 45 мінут на Х Міжнародным кінафестывалі Filmfest Eberswalde ў Германіі, паведамілі БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

У карціне за 26 мінут расказваецца аб адзінокім старым - разьбяру па дрэве Мікалаю Васільевічу Тарасюку. Мікалай з'яўляецца адзіным жыхаром апусцелай вёскі на краі лесу. Спрабуючы вярнуць жыццё ў родную вёску, ён выразае чалавечыя фігуркі з дрэва і ўжо стварыў вакол сябе цэлае грамадства. Аўтар і яго творы жывуць яркім, насычаным, але выдуманым жыццём.

Фільм Віктара Аслюка быў прадстаўлены на кінафестывалях дакументальнага кіно HotDocs у горадзе Таронта (Канада), Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно Cinema du Reel у Парыжы (Францыя), адзначаны прызамі Asolo Art Film Festival у Італіі.

Міжнародны фестываль Filmfest Eberswalde праводзіцца з 2004 года. Праграма форуму складаецца з некалькіх секцый: кароткаметражнага ігравога, дакументальнага і анімацыйнага кіно. Усяго на кінафестывалі было прадстаўлена 65 конкурсных фільмаў з больш як 50 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі