Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2013

Беларускі балет накіраваўся ў калядны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета накіравалася 8 снежня ў гастрольны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі. Калядныя гастролі пройдуць па 28 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Еўрапейскім гледачам прадставяць класіку балетнага рэпертуару - спекталі "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя" Пятра Чайкоўскага.

Турнэ ахопіць дзясяткі гарадоў. У іх ліку Вена, Берлін, Мюнхен, Кёльн, Гамбург, Штутгарт, Франкфурт, Гановер, Байрайт, Касель, Эсен, Дортмунд, Брэмен, Лейпцыг.

У гастрольным туры прымаюць удзел вядучыя салісты балетнай трупы Вялікага тэатра: народныя артысты Беларусі Ігар Артамонаў, Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Антон Краўчанка, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Валерыя Вапнярская, Канстанцін Геронік, Такатошы Мачыяма, Ігар Аношка, Надзея Філіпава, Аляксандра Чыжык, салісты тэатра Ягор Азаркевіч, Таццяна Падабедава, Людміла Хітрова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі