23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет Арман-Маршал Сіла выйграў чэмпіянат Еўропы па таэквандо ў вагавой катэгорыі звыш 87 кг, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Арман-Маршал Сіла з'яўляецца фаварытам турніру ў цяжкай вагавой катэгорыі. У першым раўндзе беларускі таэквандыст змог выйграць у прадстаўніка Вялікабрытаніі Лайла Уолкера 9:4, далей мінчанін перамог прадстаўніка Турцыі Каана Кіліча - 16:4 і Пятра Хатоўскага з Польшчы - 15:6. У фінальнай схватцы Арман-Маршал Сіла ва ўпартым паядынку выйграў у расіяніна Рамана Кузняцова (11:10), які на шляху да вырашальнага паядынку адолеў другога фаварыта чэмпіянату брытанца Махама Чо.
Для беларускага спартсмена, які займае дзявятае месца ў сусветным рэйтынгу, гэта другі поспех на кантынентальным форуме. Упершыню ён стаў чэмпіёнам Еўропы ў 2014 годзе. Таксама Арман-Маршал Сіла - адзіны прадстаўнік зборнай Беларусі па таэквандо, хто прыме ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.