Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Крс 2016

Беларускі асілак Кірыл Шымко стаў паслом сацыяльнага праекта "Футбол для дружбы"

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі асілак Кірыл Шымко стаў паслом міжнароднага дзіцячага праекта "Футбол для дружбы" ў 2016 годзе ў Беларусі. Ён падтрымае ўдзельнікаў з ФК "БАТЭ" ў чацвёртым сезоне праекта, які ажыццяўляецца па сацыяльнай праграме "Газпрам - дзецям", паведамілі БЕЛТА арганізатары акцыі.

У мінулым годзе беларускім паслом быў шоўмен Тэа (Юрый Вашчук). Ён уручыў Кірылу Шымко сімвалічны бранзалет дружбы, тым самым перадаўшы эстафету па пашырэнні ідэй праекта - дружбы, справядлівасці, здаровага ладу жыцця. З'яўляючыся паслом, Тэа актыўна падтрымліваў каманду на Дні футбола і дружбы, удзельнічаў у іншых мерапрыемствах разам з юнакамі з БАТЭ.

У чацвёртым сезоне праекта "Футбол для дружбы" прымуць удзел 8 юнакоў 2004 года нараджэння з юнацкай каманды ФК "БАТЭ". "Ніколі прафесійна не займаўся футболам, але заўсёды з цікавасцю назіраў за важнымі матчамі. Я сам спартсмен і добра разумею, колькі намаганняў стаіць за высокімі вынікамі. Прымаю і падтрымліваю каштоўнасці праекта, вельмі рады, што мне выпала пачэсная місія стаць паслом у гэтым годзе. Думаю, мы з юнакамі справімся з задачай дастойна", - адзначыў Кірыл Шымко. Усе ўдзельнікі абмяняліся бранзалетамі дружбы ў знак таго, што яны падтрымліваюць асноўныя каштоўнасці праекта і гатовы несці іх у масы.

"Для выхаванцаў ФК "БАТЭ" ўдзел у гэтай акцыі - выдатная магчымасць не толькі згуляць на міжнародным турніры з равеснікамі з вядучых еўрапейскіх клубаў, але і паразмаўляць з імі, абмяняцца вопытам. Фінал Лігі чэмпіёнаў, гульня мэтраў сусветнага футбола падорыць ім незабыўныя эмоцыі. Для многіх дзяцей - гэта мара ўсяго жыцця. Такія праекты, безумоўна, садзейнічаюць развіццю інтарэсу да дзіцяча-юнацкага футбола, спорту і здаровага ладу жыцця. У мінулым годзе пасля рэпартажу аб паездцы на фінал Лігі чэмпіёнаў нашай юнацкай каманды стала намнога больш жадаючых паспрабаваць сябе на полі", - адзначыў настаўнік юных барысаўскіх футбалістаў Аляксандр Міхайлаў.

Беларусы 27 і 28 мая згуляюць з равеснікамі з іншых краін на міжнародным турніры па вулічным футболе ў Мілане і разам з астатнімі камандамі наведаюць фінал Лігі чэмпіёнаў-2015/2016.

З кожным годам геаграфія праекта прыкметна пашыраецца. На гэты раз у ім удзельнічаюць юныя футбалісты з 32 краін Еўропы, Азіі і Амерыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі