Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Жнв 2015

Беларус заняў першае месца ў конкурсе праграмавання Google

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Генадзь Караткевіч заняў першае месца ў конкурсе праграмавання Google, аб гэтым гаворыцца на сайце спаборніцтва.

У фінале Генадзь Караткевіч змог вырашыць 5 з 6 задач, затраціўшы на гэта 3 гадз 59 мін. Пераможца атрымаў $15 тыс. і магчымасць прыняць удзел у фінале Google Code Jam і ў наступным годзе. Усяго ў фінале прынялі ўдзел 26 праграмістаў, сярод якіх быў яшчэ адзін беларус.

Перамога Генадзя Караткевіча стала другой - праграміст перамагаў ужо ў гэтым спаборніцтве ў мінулым годзе. Акрамя таго, у 2013 годзе першае месца на Google Code Jam займаў Іван Мяцельскі.

Google Code Jam - міжнароднае спаборніцтва па праграмаванні, што праводзіцца Google з 2003 года. Спаборніцтва складаецца з набору алгарытмічных задач, якія павінны быць вырашаны за фіксаваны час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі