Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Jan 2014

Беларусь выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2014"

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2014" ТЕО выступіць у другой частцы другога паўфіналу, які адбудзецца ў Капенгагене (Данія) 8 мая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт форуму.

Размеркаванне краін-удзельніц адбылося ў час жараб'ёўкі. У першы паўфінал трапілі ўдзельнікі з 16 краін, у другі - з 15.

У першым паўфінале выступяць Швецыя, Албанія, Ісландыя, Расія, Латвія, Азербайджан, Арменія, Эстонія, Бельгія, Венгрыя, Малдова, Сан-Марына, Партугалія, Чарнагорыя, Украіна, Нідэрланды.

У другім паўфінале разам з прадстаўнікамі Беларусі будуць спяваць удзельнікі з Нарвегіі, Ізраіля, Грузіі, Аўстрыі, Літвы, Польшчы, Мальты, Македоніі, Фінляндыі, Ірландыі, Румыніі, Славеніі, Грэцыі і Швейцарыі.

Аўтаматычна ў фінал прайшлі прадстаўнікі "Вялікай пяцёркі" - Іспаніі, Францыі, Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі, а таксама краіны-пераможцы мінулага конкурсу Даніі. Да іх далучацца яшчэ 20 дзяржаў - па 10 з кожнага паўфіналу.

Дакладны парадак выступлення выканаўцаў стане вядомы пазней. Усяго ў песенным форуме прымуць удзел 37 краін.

"Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене на сцэне B&W Hallerne на Refshaleoen пад лозунгам "Далучайцеся да нас" (Join Us). Фінал конкурсу адбудзецца 10 мая 2014 года, паўфіналы - 6 і 8 мая. Сталіца Даніі прымала ўжо "Еўрабачанне" ў 1964 і 2001 гадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі