Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Jun 2012

Беларусь удзельнічае ў 52-й сесіі Камітэта ААН па праграме і каардынацыі ў Нью-Ёрку

8 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь удзельнічае ў 52-й сесіі Камітэта ААН па праграме і каардынацыі, якая з 4 па 29 чэрвеня праходзіць у Нью-Ёрку. Аб гэтым паведаміў 7 чэрвеня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рабоце 52-й сесіі Камітэта ў якасці паўнапраўнага члена прымае ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з Пастаянным прадстаўніком нашай краіны пры ААН Андрэем Дапкюнасам.

Асноўным пытаннем бягучай сесіі стане разгляд стратэгічных рамак ААН на перыяд 2014-2015 гадоў. Гэты дакумент складаецца з 28 тэматычных праграм, па якіх Камітэт выпрацуе рэкамендацыі для фарміравання бюджэту ААН.

Асаблівая ўвага ў рабоце беларускай дэлегацыі будзе ўдзелена праграмам па ўстойліваму развіццю, гандлю, навуковаму супрацоўніцтву, ахове навакольнага асяроддзя, якія ўяўляюць прыярытэт для нашай краіны.

Камітэт з'яўляецца дапаможным органам Генеральнай асамблеі і ЭКАСАС, разглядае ход выканання зацверджаных праграм і ўзгадняе перспектыўныя стратэгічныя рамкі ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі