Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Май 2014

Беларусь у 2015 годзе прыме ЧС па футзале

Чэмпіянат свету па футзале27 мая, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Беларусь у красавіку 2015 года прыме чэмпіянат свету па футзале (футболе ў залах). Пагадненне аб правядзенні турніру сёння падпісана ў Мінскай гарадской ратушы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У падпісанні пагаднення з беларускага боку прыняў удзел старшыня Беларускай федэрацыі футзала (БФФ) Сяргей Буйноўскі. Ад імя Міжнароднай федэрацыі футзала подпіс пад дакументам паставіў прэзідэнт арганізацыі Раланда Аларкон Рыас.

Ужо вызначана, што турнір прыме Мінск, а таксама Брэст.

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі футзала Раланда Аларкон Рыас выказаў упэўненасць, што чэмпіянат свету пройдзе ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, і арганізацыйныя структуры абавязкова справяцца са сваімі функцыямі. Прэзідэнт МФФ лічыць, што ў зборнай Беларусі па футзале гуляюць спартсмены сусветнага класа, і гэта каманда на дамашнім чэмпіянаце свету будзе прэтэндаваць на высокія месцы.

Чэмпіянат Еўропы па футзале-2012 у Брэсце. Беларусь- НарвегіяСтаршыня БФФ Сяргей Буйноўскі, звяртаючыся да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футзала, запэўніў яго, што ЧС-2015 стане знакавай спартыўнай падзеяй для ўсёй Беларусі. У далейшым ён канкрэтызаваў, што акрамя Мінска і Брэста разглядаецца магчымасць правесці некалькі гульняў ЧС на тэрыторыі Мінскай вобласці - у Барысаве і Маладзечне. Гаворачы аб пляцоўках, на якіх будзе праходзіць турнір, старшыня БФФ сказаў, што гэта брэсцкі спарткомплекс "Вікторыя", у Мінску прапрацоўваецца варыянт правядзення матчаў або ў Палацы спорту, або ў "Чыжоўка-Арэне". Фінал спаборніцтваў, магчыма, адбудзецца ў "Мінск-Арэне".

Прэзідэнт еўрапейскага саюза футзала (УЕФС) Валерый Ахумян, які прысутнічаў на цырымоніі падпісання пагаднення, паведаміў, што вялікіх намаганняў каштавала вярнуць ЧС на еўрапейскі кантынент з-за вялікай папулярнасці футзала ў Лацінскай Амерыцы. "Прадстаўнікі нацыянальных федэрацый тых краін не былі вельмі матываваныя выказваць падтрымку Беларусі па правядзенні спаборніцтваў такога ўзроўню, паддаўшыся пэўнай дэзынфармацыі аб краіне, і толькі наведаўшы яе, кардынальна змянілі сваё меркаванне", - падкрэсліў ён, заўважыўшы, што ў Старым Свеце сусветнага турніру па футзале не было ўжо амаль 20 гадоў.

Чэмпіянат Еўропы па футзале-2012 у Брэсце. Беларусь- НарвегіяПамочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў сказаў, што падаючы заяўку на правядзенне ЧС па футзале, у беларускага боку існавала ўпэўненасць у забеспячэнні арганізацыі турніру на вышэйшым узроўні. Праведзены ЧС-2014 па хакеі паказаў, што гарадскія ўлады Мінска і рэспубліканскія ведамствы гатовы да рэалізацыі праектаў любых чэмпіянатаў і мерапрыемстваў. Спартыўная і гасцінічная інфраструктуры сталіцы, а таксама гасціннасць грамадзян даюць магчымасць запэўніць Міжнародную федэрацыю футзала ў паспяховасці сумеснага праекта, падкрэсліў Максім Рыжанкоў. Ён таксама паведаміў, што ўжо створаны спарткамітэт па правядзенні ЧС-2015 па футзале, у які ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх неабходных службаў. Шэраг спонсараў ужо таксама выказалі сваю згоду прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні сусветнага форуму.

Футзал - сусветна распаўсюджаная гульня, якая заваёўвае ўсё большую папулярнасць як у Беларусі, так і ва ўсім свеце. Геаграфія футзала ў свеце даволі шырокая. Беларусь раней праводзіла розныя турніры па футзале еўрапейскага ўзроўню. Напрыклад, дзясяты чэмпіянат Еўропы сярод мужчынскіх каманд у 2012 годзе прымаў Брэст, а ў Гомелі ў 2013 годзе адбыўся турнір Лігі чэмпіёнаў.

Чэмпіянат Еўропы па футзале-2012 у Брэсце. Беларусь- НарвегіяБеларуская федэрацыя футзала створана ў 1993 годзе і з гэтага часу з'яўляецца членам Еўрапейскага саюза футзала, удзельнічае ў кантынентальных чэмпіянатах.

Як паведамлялася напярэдадні, зборная Беларусі па футзале дабілася вялікага поспеху, стаўшы чэмпіёнам Еўропы 2014 года. У вырашальным паядынку 11-га кантынентальнага першынства, што праходзіла ў Празе (Чэхія), беларусы выйгралі ў зборнай Бельгіі з лікам 2:1. На шляху да фінальнага матчу яны перамаглі футбалістаў Славакіі і Бельгіі ў серыях пасляматчавых пенальці, а таксама Нарвегію ў дадатковы час. У паўфінальным матчы беларускія спартсмены ўзялі верх над каталонскай камандай з лікам 2:0.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі