Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Стд 2014

Беларусь у 2014 годзе прыме ўдзел у 7 міжнародных турыстычных выстаўках

14 студзеня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь у 2014 годзе прыме ўдзел у 7 міжнародных турыстычных выстаўках. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін у ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Адкрые сезон выстаўка турызму, спорту і адпачынку Adventur, якая пройдзе ў Вільнюсе з 24 па 26 студзеня. Далей турыстычныя магчымасці Беларусі будуць прэзентаваны на выстаўках EMITT у Стамбуле з 30 студзеня па 2 лютага і IMTM у Тэль-Авіве 11-12 лютага. У сакавіку запланаваны ўдзел у выстаўках ITB у Берліне і Intourmarket у Маскве. Турыстычны патэнцыял краіны таксама прадставяць наведвальнікам World Travel Market у Лондане і Tour & Travel у Варшаве ў лістападзе.

Прыняць удзел у выстаўках могуць прадстаўнікі гасцінічнага бізнесу, санаторна-аздараўленчых арганізацый, нацыянальных паркаў, турыстычных кампаній і іншыя зацікаўленыя. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку ў Нацыянальнае агенцтва па турызму.

Акрамя таго, у бягучым годзе пройдуць прэзентацыі, прэс-канферэнцыі, рабочыя сустрэчы ў Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Расіі і іншых краінах. Запланавана таксама стварэнне сайтаў, правядзенне азнаямленчых тураў, выданне рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі