Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Снж 2012

Беларусь у 2013 годзе арганізуе 9 нацыянальных экспазіцый за мяжой

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План нацыянальных выставак (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2013 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1177 ад 20 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Плануецца, што Беларусь арганізуе 9 нацыянальных экспазіцый за мяжой. Яны будуць накіраваны на развіццё айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешнім рынку.

Каляндар беларускіх экспазіцый адкрыецца ў студзені з удзелу ў міжнароднай выстаўцы "Зялёны тыдзень" у Берліне. У сакавіку-красавіку адбудзецца Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Манголіі (Улан-Батар). Яе арганізатарамі выступаюць міністэрствы гандлю, замежных спраў, архітэктуры і будаўніцтва, прамысловасці, адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, БелГПП і іншыя. У красавіку беларуская экспазіцыя будзе прадстаўлена ў Германіі на Гановерскім прамысловым кірмашы, у маі - на міжнароднай выстаўцы вынаходстваў, інавацый і тэхналогій "ITEX" у Малайзіі (Куала-Лумпур). У чэрвені Беларусь правядзе нацыянальную выстаўку ў Казахстане (Астана).

У ліпені нацыянальная экспазіцыя будзе прадстаўлена на Уральскай міжнароднай выстаўцы і форуме прамысловасці і інавацый "ІНАПРАМ-2013", якая адбудзецца ў Екацярынбургу, і на міжнароднай выстаўцы "Тэхнафранцір-2013" у Токіа. У верасні-кастрычніку запланавана нацыянальная экспазіцыя Беларусі ў сталіцы Літвы горадзе Вільнюсе.

Акрамя таго, у лістападзе будзе арганізавана нацыянальная экспазіцыя Беларусі на міжнародным прамысловым форуме ва Украіне (Кіеў). Яе арганізатарамі выступяць міністэрствы гандлю, замежных спраў, прамысловасці, адукацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, канцэрн "Белнафтахім", Беларуская гандлёва-прамысловая палата і ААТ "Інстытут Беларгстанкінпрам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі