18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фоне поспехаў алімпійцаў на Гульнях у Сочы імкліва расце цікавасць да Беларусі за мяжой. Згодна з данымі, апублікаванымі на сэрвісе
"Google Трэнды", запыт "Беларусь" (Belarus) уваходзіць у ТОП-5 самых папулярных пошукавых запытаў на тэрыторыі ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.На першым месцы па выніках 17 лютага - "Прэзідэнцкі дзень" (адзначаецца кожны трэці панядзелак лютага), на другім месцы - амерыканскі акцёр, комік, спявак, музыкант і тэлевядучы Джымі Фэлан. Трэцяя пазіцыя ў сэрвісе "Google Трэнды" належыць баскетбалісту Майклу Джордану, чацвёртая - амерыканскай фігурыстцы-адзіночцы Тоне Хардынг.
Беларусь таксама трапіла ў ТОП-20 пошукавых трэндаў у ЗША, якія адсочваюцца ў рэальным часе.
Акрамя таго, як адзначаюць інфармагенцтвы, у Расіі ў панядзелак першае месца ў сэрвісе "Google Трэнды" належала алімпійскай чэмпіёнцы Дар'і Домрачавай, аналагічны вынік беларуская спартсменка паказала і для пошукавых запытаў ва Украіне.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|