Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліп 2014

Беларус Станіслаў Паздзееў стаў чэмпіёнам Еўропы па плаванні сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м брасам

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод юніёраў, што праходзіць у Дордрэхце (Нідэрланды), беларускія спартсмены заваявалі першую ўзнагароду, якая аказалася залатой. На дыстанцыі 50 м брасам мацнейшым сярод канкурэнтаў у фінале стаў магіляўчанін Станіслаў Паздзееў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным заплыве беларус дакрануўся да фінішнага борціка першым, паказаўшы рэзультат 28,34 сек. Пры гэтым ён значна палепшыў ранейшы асабісты рэкорд (29,01 сек.). Серабро заваяваў паляк Кшыштаў Такарскі (28,57 сек.), бронза ў расіяніна Антона Чупкова (28,60).

Яшчэ адзін прадстаўнік зборнай Беларусі Яўген Кавалёў у фінале 50-метровай дыстанцыі брасам заняў 5-е месца (28,68 сек.).

У фінал на дыстанцыі 100 м вольным стылем здолеў прабіцца беларус Віктар Красочка, дзе паказаў 6-ы рэзультат (50,55 сек.).

З пачатку спаборніцтваў у Дордрэхце (9 ліпеня) прадстаўнікі беларускай каманды спаборнічалі на многіх дыстанцыях, аднак у медальныя заплывы не прабіваліся. Максім Дзялендзік і Ксенія Чайка занялі 15-я месцы. На дыстанцыі 100 м на спіне Дзялендзік завяршыў выступленне ў паўфінале (57,14 сек.), як і Ксенія Чайка на 50 м брасам (33,24 сек.). Астатнія беларусы займалі больш нізкія пазіцыі ў пратаколах.

Наперадзе ў юных спартсменаў яшчэ два дні спаборніцтваў. Фінішуе еўрапейскае першынство 13 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі