Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2013

Беларусь стала адной з самых актыўных удзельніц глабальнага апытання ААН "Мой свет"

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стала адной з самых актыўных удзельніц глабальнага апытання "Мой свет", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

Ужо 1 тыс. 134 беларусы прынялі ўдзел у анлайн-апытанні "Мой свет" (MY World), арганізатарамі якога з'яўляюцца Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і яе партнёры.

Прымаючы пад увагу колькасць насельніцтва краіны, Беларусь з'яўляецца адной з лідзіруючых удзельніц апытання па ўключанасці ў працэс галасавання па парадку дня развіцця пасля 2015 года. Так, ва Украіне прагаласавалі больш як 1,8 тыс. чалавек, у Расіі - больш як 400, у Польшчы - больш як 200. Найбольшая колькасць тых, хто прагаласаваў, у Бразіліі - амаль 7 тыс. чалавек. На канец лютага бягучага года ў глабальным апытанні "Мой свет" прынялі ўдзел звыш 53 тыс. рэспандэнтаў са 189 краін свету.

У большасці краін свету жанчыны найбольш актыўна ўдзельнічаюць у апытанні, чым мужчыны. А ў Беларусі пакуль вялікую актыўнасць дэманструюць мужчыны.

Выбіраючы з 16 прапанаваных праблем, вырашэнне якіх павінна садзейнічаць значнаму паляпшэнню іх жыцця, беларусы адзначылі шэсць найбольш хвалюючых іх пытанняў, а менавіта, сумленны і эфектыўны ўрад, павышэнне ўзроўню аховы здароўя, абарона ад злачыннасці і насілля, даступная і якасная адукацыя, ахова лясоў, рэк і акіянаў і палітычныя свабоды.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый распрацавала апытанне "Мой свет" з мэтай даведацца аб меркаваннях, прыярытэтах і поглядах людзей, якія будуць даведзены да ведама сусветных лідараў, што пачынаюць выпрацоўку новага парадку дня ў сферы развіцця. Вэб-рэсурс "Мой свет" з'яўляецца часткай глабальнага праекта "Свет пасля 2015 года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі