Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2014

Беларусь прэзентуе ў Лондане каляндар турыстычных падзей на 2015 год

3 лістапада, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь прэзентуе турыстычныя магчымасці на буйнейшай турыстычнай выстаўцы World Travel Market (WTM), якая адкрываецца сёння ў Лондане, паведамляе БЕЛТА.

На нацыянальным стэндзе будуць прадстаўлены некалькі суб'ектаў туріндустрыі Беларусі. Каардынатарам стэнда на WTM выступае Нацыянальнае агенцтва па турызме. Як растлумачыла намеснік дырэктара НАТ Святлана Гаўрылава, у час выстаўкі інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск" прадставіць выдатныя мясціны сталіцы. Кампаніі "Прайм Тур", "Алатан Тур" і "Віаполь" прэзентуюць турыстычныя пакеты для замежных гасцей, а гасцініца "Юбілейная" азнаёміць наведвальнікаў з варыянтамі размяшчэння гасцей у Мінску.

Нацагентства па турызме зробіць акцэнт на папулярыцыі культурнага, пазнавальнага, спартыўнага і медыцынскага турызму. Паводле слоў Святланы Гаўрылавай, апошнім часам замежныя турысты праяўляюць асаблівы інтарэс да беларускіх нацыянальных паркаў, таму на WTM будуць прадстаўлены маршруты па Белавежскай пушчы, Прыпяцкім нацыянальным парку, Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Акрамя таго, на выстаўцы прэзентуюць каляндар турыстычных падзей на 2015 год. У выданні прадстаўлены найбольш цікавыя і яркія мерапрыемствы ў нашай краіне, якія могуць прыцягнуць увагу іншземцаў у наступным годзе. Таксама турыстам прапануюць даведнікі і карты абласцей Беларусі.

WTM - буйнейшая іміджавая падзея ў сферы сусветнага турызму. Штогод экспазіцыю наведваюць больш як 50 тыс. спецыялістаў. У рабоце выстаўкі прымаюць удзел каля 5 тыс. кампаній-экспанентаў, якія прадстаўляюць амаль 200 краін. У бягучым годзе асаблівая ўвага будзе ўдзелена лічбавым тэхналогіям у туріндустрыі (у тым ліку выкарыстанню плацежных сістэм і сістэм анлайн-браніравання, мабільных дадаткаў, сацыяльных сетак), арганізацыі элітных тураў, прэзентацыі гасцінічных сетак і авіяперавозчыкаў. Экспазіцыя размесціцца ў выставачным цэнтры ExCeL London. Выстаўка будзе прадаўжацца па 6 лістапада.

Плануецца, што ў 2015 годзе нацыянальны стэнд Беларусі будзе прадстаўлены на міжнародных турыстычных выстаўках EMITT (Стамбул) у студзені, IMTM (Тэль-Авіў) - у лютым, ITB (Берлін) і Intourmarket (Масква) - у сакавіку, IFTM Top Resa (Парыж ) - у верасні, WTM (Лондан) - у лістападзе. Таксама разглядаецца магчымасць арганізацыі ўдзелу на камерцыйнай аснове або з прыцягненнем мясцовых бюджэтаў беларускага стэнда ў выстаўках MITT (Масква), Adventur (Вільнюс), Tour & Travel Warsaw (Варшава), BALTTOUR (Рыга).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі