У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Кст 2014

Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на міжнародным кірмашы "В'етнам Экспа-2014"

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на міжнародным гандлёвым кірмашы "В'етнам Экспа-2014", які пройдзе з 3 па 6 снежня 2014 года ў горадзе Хашымін (В'етнам), паведамілі БЕЛТА ва УП "Белінтэрэкспа".

Гандлёва-эканамічны патэнцыял Беларусі на кірмашы ў В'етнаме прэзентуюць вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі, што працуюць у галіне машынабудавання, лесаперапрацоўкі, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, навукі і адукацыі. Плануемая плошча экспазіцыі - 200 кв.м. Да ўдзелу ў нацыянальнай экспазіцыі запрашаюцца прадпрыемствы і арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці і сферы дзейнасці, зацікаўленыя ў нарошчванні экспарту прадукцыі і паслуг на рынак В'етнама і краін Паўднёва-Усходняй Азіі.

"Выбар міжнароднага кірмашу "В'етнам Экспа-2014" для арганізацыі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі зроблены не выпадкова - В'етнам з'яўляецца адным з ключавых партнёраў нашай краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі", - растлумачылі ў "Белінтэрэкспа".

Нацыянальная экспазіцыя арганізуецца ў адпаведнасці з дзяржаўным планам нацыянальных выставак (экспазіцый) Беларусі за мяжой на 2014 год.

"В'етнам Экспа" - адзін з буйнейшых гандлёва-эканамічных кірмашоў Паўднёва-Усходняй Азіі. Праводзіцца штогод па чарзе ў гарадах Ханой і Хашымін. Арганізатарам выступае Міністэрства прамысловасці і гандлю В'етнама. Асноўнымі задачамі кірмашу з'яўляюцца садзейнічанне развіццю міжнароднага гандлю і пашырэнне інвестыцыйных праектаў.

На "В'етнам Экспа" няма абмежаванняў па наменклатуры экспанатаў. Мясцовыя кампаніі дэманструюць традыцыйныя для в'етнамскага экспарту тавары: прадукты харчавання і напіткі, морапрадукты, спецыі, прадукцыю лёгкай прамысловасці (адзенне, абутак, вырабы са скуры, касметыка, персанальныя аксесуары, мэбля, вырабы для інтэр'еру, сувеніры, цацкі). Разам з гэтым шырока прадстаўлена прадукцыя электраэнергетычнай, інфармацыйна-тэхналагічнай, тэлекамунікацыйнай і будаўнічай галін. Замежныя ўдзельнікі дэманструюць машынабудаўнічую прадукцыю, высокатэхналагічныя вырабы электронікі, медыцынскае абсталяванне і многае іншае.

У 2014 годзе ў міжнародным павільёне кірмашу будуць прадстаўлены калектыўныя экспазіцыі Беларусі, Індыі, Кітая, Карэі, Малайзіі, Славакіі, Турцыі, Швейцарыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс