Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Dec 2012

Беларусь прадставіць на інвестфоруме ў Латвіі праекты ў галіне навукі, тэхнікі, ІТ

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-латвійскі інвестыцыйны форум пройдзе ў Рызе ў рамках ІХ Нацыянальнай выстаўкі ў Латвіі "БеларусьЭКСПА-2012", якая адбудзецца 6-9 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела выставачна-кірмашовай дзейнасці і рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства гандлю Павел Жукоўскі.

На форуме будуць прадстаўлены перспектыўныя праекты ў галіне навукі і тэхнікі, інфармацыйных тэхналогій, транспартна-лагістычнай і іншых сферах.

Як расказаў Павел Жукоўскі, у гэтым годзе будзе экспанавацца прадукцыя больш чым 250 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Агульная плошча выстаўкі зойме звыш 2,5 тыс. кв.м.

"Па традыцыі, буйныя экспазіцыі на "БеларусьЭКСПА" прадставяць міністэрства прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі, транспарту і камунікацый, канцэрны "Белнафтахім", "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях, а таксама Нацыянальная акадэмія навук Беларусі", - паведаміў начальнік аддзела.

Мэта выстаўкі для Беларусі ў тым, каб прэзентаваць свой экспартны патэнцыял, прадставіць прадукцыю вядучых айчынных вытворцаў, пашырыць на рынку Латвіі беларускія тавары і паслугі. У ходзе выстаўкі праводзяцца дзелавыя сустрэчы і перагаворы, якія садзейнічаюць устанаўленню партнёрскіх адносін з латвійскімі суб'ектамі гаспадарання і заключэнню пагадненняў і кантрактаў на пастаўку бедларускай прадукцыі, сказаў Павел Жукоўскі. Удзел у такім форуме таксама дае рэспубліцы магчымасць папулярызацыі на латвійскім рынку навукова-тэхнічных распрацовак, садзейнічае развіццю кааперацыі ў галіне навуковых даследаванняў, а таксама ўмацаванню культурных сувязей і пашырэнню культурнага абмену Беларусі і Латвіі, павышэнню інфармаванасці латвійскай грамадскасці аб культурным жыцці краіны і традыцыях беларускага народа.

Нацыянальныя выстаўкі Беларусі ўнеслі істотны ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных, культурных і навукова-тэхнічных сувязей паміж Латвіяй і Беларуссю, садзейнічалі павелічэнню тавараабароту. Латвія з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх партнёраў Беларусі ў знешнім гандлі - тавараабарот паміж краінамі па выніках дзевяці месяцаў 2012 года перавысіў $3 млрд., адзначыў Павел Жукоўскі.

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць міністэрства гандлю, замежных спраў, транспарту і камунікацый, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі, архітэктуры і будаўніцтва, аховы здароўя, сувязі і інфарматызацыі, спорту і турызму, інфармацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, канцэрны "Белнафтахім", "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", а таксама "Белкаапсаюз", аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі