У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Ліп 2014

Беларусь па колькасці насельніцтва займае 92-е месца ў свеце

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па колькасці насельніцтва займае 92-е месца ў свеце, 16-е - сярод еўрапейскіх дзяржаў, 5-е - сярод краін СНД, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Па колькасці жыхароў Беларусь блізкая да такіх краін, як Балівія, Швецыя, Самалі і Азербайджан. На пачатак 2014 года ў Беларусі налічвалася 9 млн 468 тыс. чалавек, колькасць насельніцтва павялічылася ўпершыню за апошнія 20 гадоў.

На 1 студзеня 1940 года ў краіне было 9 млн 46 тыс. жыхароў, 1950-га - 7 млн 709 тыс., 1970-га - 8 млн 992 тыс., 1990-га - 10 млн 189 тыс., 2000-га - 10 млн 3 тыс.

Самая шматлікая сярод рэгіёнаў рэспублікі Гомельская вобласць (1 млн 425,6 тыс. чалавек), сярод раёнаў лідзіруе па колькасці насельніцтва Барысаўскі раён Мінскай вобласці (183,7 тыс. чалавек). Самым маленькім сярод гарадоў з'яўляецца Дзісна Віцебскай вобласці (колькасць жыхароў - 1,6 тыс. чалавек).

Паводле даных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, 11 ліпеня 1987 года насельніцтва Зямлі складала прыкладна 5 млрд чалавек - гэты дзень быў названы Днём пяці мільярдаў. Праз два гады, у 1989 годзе, ААН заснавала міжнароднае свята - Сусветны дзень народанасельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску