Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Ліс 2014

Беларусь накіравала пакет дакументаў на далучэнне да Балонскага працэсу

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь накіравала пакет дакументаў на далучэнне да Балонскага працэсу. Аб гэтым паведаміў журналістам на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Вышэйшая тэхнічная адукацыя: праблемы і шляхі развіцця" першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пакет дакументаў накіраваны для вывучэння ў спецыялізаваныя інстанцыі. Паводле слоў першага намесніка міністра, ва ўстановах вышэйшай адукацыі прайшлі пераўтварэнні, звязаныя з дыферэнцыяцыяй тэрмінаў навучання, магістратура вылучана ў асобную праграму, а студэнцкае самакіраванне ва ўніверсітэтах Беларусі прамое - гэта закладзена ў менеджменце ВНУ.

Міжнародная канферэнцыя "Вышэйшая тэхнічная адукацыя: праблемы і шляхі развіцця" праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). У ёй прымаюць удзел больш за 400 прадстаўнікоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Славакіі, Туркменістана і ЗША. Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўваюць перспектывы развіцця дыстанцыйнай адукацыі, прымяненне сацыяльных сетак у навучанні, а таксама гавораць аб праблемах вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Сістэма вышэйшай адукацыі рэспублікі прадстаўлена 54 установамі вышэйшай адукацыі, з якіх 45 - дзяржаўнай формы ўласнасці, 9 - прыватнай. Дзяржаўнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі з'яўляюцца 31 універсітэт, 7 акадэмій, 3 вышэйшыя каледжы, 4 інстытуты. У Беларусі сфарміравана сучасная двухступеньчатая сістэма вышэйшай адукацыі. На I ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, якія маюць фундаментальныя і спецыяльныя веды, уменні і навыкі, з прысваеннем кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй. Тэрмін навучання, як правіла, складае 4-4,5-5 гадоў. Вышэйшая адукацыя I ступені дае права на прадаўжэнне адукацыі на II ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) і на працаўладкаванне па атрыманай спецыяльнасці і прысвоенай кваліфікацыі. У структуры прыёму на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі ў разрэзе профіляў адукацыі больш за палавіну займаюць спецыяльнасці тэхніка-тэхналагічнага, будаўнічага, сельскагаспадарчага і прыродазнаўча-навуковага профіляў.

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі навучаецца 375 тыс. студэнтаў і амаль 7 тыс. магістрантаў. Прыём у ВНУ на I ступень вышэйшай адукацыі ў 2014 годзе склаў 56,7 тыс. чалавек. Прыём у ВНУ на II ступень вышэйшай адукацыі ў 2014 годзе склаў 4 тыс. 653 чалавекі. Падрыхтоўка кадраў на ўзроўні магістратуры ажыццяўляецца для ўсіх галін народнай гаспадаркі Беларусі. Больш за ўсё запатрабавана падрыхтоўка магістраў у сферы эканомікі і кіравання (29,7 працэнта), а таксама тэхнікі і тэхналогіі (21,9 працэнта), што сведчыць аб найбольшым попыце на інавацыйна мыслячых спецыялістаў менавіта ў гэтых галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі