Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Жнв 2013

Беларусь на конкурсе "Miss Supranational-2013" прадставіць палеская прыгажуня Вераніка Чачына

Вераніка Чачына6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На міжнародным конкурсе прыгажосці "Miss Supranational-2013" Беларусь прадставіць 17-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з Гомеля Вераніка Чачына. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла Юлія Дубоўская, прэс-сакратар тэлеканала АНТ, які праводзіць мерапрыемства ў беларускай сталіцы.

З ранняга ўзросту Вераніка захапляецца жывапісам, архітэктурай, фатаграфіяй. Любіць чытаць мастацкую літаратуру, прычым менавіта кнігі ў пераплёце. Дзяўчына ўжо зарэкамендавала сябе як перспектыўная, таленавітая і адораная моладзь. Аб гэтым сведчыць шэраг дасягненняў у названай сферы за апошні год: "Міс Прыгажосць і грацыя" конкурсу "Міс Палессе-2013" (Гомель), фіналістка праекта "ФотаART-2013" у намінацыі "Фотамадэль" (Гомель); удзельніца і лаўрэат некалькіх намінацый міжнароднага фестывалю прыгажосці "Неўскія берагі" (Санкт-Пецярбург), удзельніца беларускага тыдня моды. Сярод дасягненняў прадстаўніцы Беларусі - перамогі на рэспубліканскіх алімпіядах па беларускай мове і гісторыі, удзел у міжнародным мастацкім конкурсе "На сваёй зямлі".

Вераніка ЧачынаВераніка спалучае ў сабе лепшыя якасці сучаснай дзяўчыны, упэўнены арганізатары. У жыцці кіруецца выразам: "Не спыняйся, пакуль не будзеш сабой ганарыцца", і больш за ўсё на свеце хоча, каб ёю ганарыліся бацькі.

Фінал конкурсу "Miss Supranational" адбудзецца 6 верасня, пачатак у 19.00. Пляцоўкай для маляўнічага фінальнага шоу стане сцэна мінскага Палаца спорту. Гасцей мерапрыемства чакае не толькі захапляючае, але і прыгожае відовішча. Рэжысёрска-пастановачная група міжнароднага ўзроўню рыхтуе гледачам шмат сюрпрызаў. Гэта шоу стане самым тэхнічна складаным з таго, што праходзіла ў Беларусі за апошнія гады.

Мінск збярэ самых прыгожых удзельніц з усіх кантынентаў планеты. Заяўкі падалі амаль 90 краін свету, а гэта значыць, што ў беларускую сталіцу прыедзе рэкордная колькасць удзельніц - больш, чым калі-небудзь за ўсю гісторыю конкурсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі