Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Aug 2011

Беларусь можа прыняць адэкватныя меры ў адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША - МЗС

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцце адэкватных мер у адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Мы расцэньваем дзеянні Міністэрства фінансаў ЗША як яшчэ адну ўпушчаную амерыканскім бокам магчымасць праявіць разумны сэнс і сысці з канфрантацыйнага трэку ў нашых узаемаадносінах", - падкрэсліў Андрэй Савіных.

У Буларусі са шкадаваннем адзначаюць, што дзеянні Адміністрацыі ЗША "абмежаваны ўстарэлымі санкцыйнымі клішэ, якія заводзяць у тупік". "Ва ўмовах нарастаючага фінансавага і бюджэтнага крызісу, які паглыбляецца крызісам даверу амерыканскага грамадства да ўлады, Вашынгтон прадаўжае прыняцце мер, што, перш за ўсё, наносяць шкоду інтарэсам амерыканскіх бізнесменаў, якія выгадна супрацоўнічаюць з беларускімі вытворцамі", - сказаў прэс-сакратар МЗС.

Паводле рашэння Мінфіна ЗША напярэдадні быў пашыраны спіс беларускіх прадпрыемстваў, з якімі амерыканскім кампаніям і грамадзянам забаронена ажыццяўляць здзелкі. У пералік уключаны ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гроднахімвалакно", ААТ "Нафтан".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі