Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Sep 2013

Беларусь, Літва і Польшча прапанавалі ўключыць юбілей М.Агінскага ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА

21верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пастаянныя дэлегацыі Беларусі, Літвы і Польшчы пры ЮНЕСКА прапанавалі ўключыць 250-гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Гэта тэма абмяркоўвалася на сустрэчы ў пасольстве пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі з актывістамі грамадскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да святкавання ў 2015 годзе 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

На сустрэчы бакі разгледзелі магчымыя планы і падыходы па арганізацыі сумесных святкаванняў з нагоды юбілею вядомага дыпламата і кампазітара ў Беларусі, Літве, Польшчы і Францыі. Па прапанове трох пастаянных дэлегацый пры ЮНЕСКА юбілей Міхала Клеафаса Агінскага пададзены для ўключэння ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. 191-я сесія Выканаўчага савета ЮНЕСКА адобрыла гэту прапанову і рэкамендавала генеральнай канферэнцыі арганізацыі ўключыць гэту дату ў рэзалюцыю галоўнага кіруючага органа ЮНЕСКА.

Сярод мерапрыемстваў па святкаванню 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Агінскага ў 2015 годзе намячаецца правесці канцэрт аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа ў штаб-кватэры ЮНЕСКА, а таксама гала-канцэрт у Маладзечне, выставачныя мерапрыемствы, звязаныя з імем і памяццю вядомага кампазітара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі