Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2014

Беларусь лідзіруе ў рэйтынгу краін СНД па паездках расійскіх турыстаў у 2014 годзе

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лідзіруе ў рэйтынгу краін СНД па паездках расійскіх турыстаў у 2014 годзе. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі сэрвіс анлайн-браніравання атэляў Oktogo.ru.

Далей у рэйтынгу ідуць Украіна, Казахстан, Арменія, Азербайджан, Малдова, Узбекістан і Кыргызстан.

Статыстыка Oktogo.ru паказвае, што ў 2014 годзе ў Беларусь расіяне зрабілі 32 працэнты ўсіх паездак па СНД, ва Украіну - 21 працэнт, у Казахстан - 17 працэнтаў. Пры гэтым у два з палавінай разы вырасла колькасць падарожжаў расіян у краіны СНД, забраніраваных праз інтэрнэт. Ва Украіну расійскія турысты сталі ездзіць у два разы радзей.

У Беларусь расійскія турысты, якія арганізуюць свой адпачынак самастойна, прыязджалі ў сярэднім на тры дні і плацілі за пражыванне ў атэлях амаль 3,8 тыс. расійскіх рублёў у суткі.

У топ-10 самых папулярных гарадоў СНД па паездках расійскіх турыстаў у 2014 годзе ўвайшлі Мінск, Кіеў, Алматы, Баку, Ерэван, Астана, Кішынёў, Ташкент, Бішкек і Брэст.

Рэйтынг Oktogo.ru складзены паводле даных броні гасцініц расіянамі ў краінах СНД у 2014 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі