Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Сак 2012

Беларусь дала вычарпальныя адказы на пытанні Літвы аб будаўніцтве АЭС - Мінпрыроды

23 сакавіка, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларусь дала вычарпальныя адказы на пытанні Літвы аб будаўніцтве АЭС, заявіла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і сувязей з грамадскасцю - прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Пенязь.

Яна нагадала, што ў Жэневе Камітэтам па ажыццяўленню Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Эспо) разгледжана скарга Літвы аб невыкананні беларускім бокам палажэнняў канвенцыі пры планаванні будаўніцтва АЭС.

"У час пасяджэння ў Жэневе беларуская і літоўская дэлегацыі выступілі з дакладамі па сутнасці разглядаемага пытання. Далей кожны з бакоў адказаў на пытанні членаў камітэта", - расказала прэс-сакратар. Беларускі бок даў вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, падмацаваўшы іх афіцыйнымі дакументамі, якія пацвярджаюць выкананне Беларуссю працэдур канвенцыі.

Беларуская дэлегацыя таксама агучыла факты, якія сведчаць аб тым, што літоўскі бок наўмысна ўхіляецца ад дыялога па разглядаемых пытаннях. Дэлегацыя Літвы не змагла прадаставіць выразных растлумачэнняў, чаму літоўскі бок не рэагуе на прапановы Беларусі, якія датычацца заключэння двухбаковага пагаднення аб выкананні Канвенцыі Эспо, двухбаковага пагаднення аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны, правядзенні двухбаковых кансультацый па пытаннях, звязаных з будаўніцтвам беларускай і Вісагінскай АЭС, наўмысна не дапусціла беларускіх прадстаўнікоў  прыняць удзел у праводзімым у Літве абмеркаванні праекта будаўніцтва беларускай АЭС. "Мінпрыроды Беларусі вымушана канстатаваць, што літоўскі бок чарговы раз ужывае адкрытае скажэнне рэчаіснасці і фактычна дэзынфармуе міжнародную грамадскасць", - адзначыла прэс-сакратар.

Дэлегацыя Беларусі акцэнтавала ўвагу камітэта на тым, што пры наяўнасці канструктыўнага падыходу з літоўскага боку ўсе існуючыя пытанні маглі быць вырашаны на двухбаковым узроўні, як гэта паказала практыка абмеркавання справаздачы аб АУНА беларускай АЭС з Аўстрыяй, Латвіяй, Польшчай і Украінай. "Жадаючыя могуць запытаць у сакратарыяце Канвенцыі Эспо стэнаграму праведзенага пасяджэння і асабіста пераканацца ў абгрунтаванасці пазіцыі Беларусі", - падкрэсліла Алена Пенязь.

Прадстаўленая беларускім бокам інфармацыя прынята камітэтам да разгляду і будзе ўлічана пры падрыхтоўцы рэкамендацый, якія будуць адрасаваны абодвум бакам. Чакаецца, што гэтыя рэкамендацыі будуць выпрацаваны да верасня бягучага года.

Інфармацыю, апублікаваную літоўскім МЗС па выніках пасяджэння ў Жэневе, беларускі бок расцэньвае як спробу аказаць адкрыты націск на членаў камітэта па ажыццяўленню Канвенцыі Эспо. "Мы рэкамендуем МЗС Літвы высветліць у Бруселі рэальную сітуацыю, звязаную з дыялогам паміж Беларуссю і ЕС па пытаннях будаўніцтва беларускай АЭС, з тым каб не публікаваць далёкую ад рэчаіснасці інфармацыю", - дадала Алена Пенязь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі