Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліс 2014

Беларусь будзе прэтэндаваць на правядзенне зімовага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2019 годзе

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе прэтэндаваць на права правядзення чэмпіянату Еўропы ў залах у 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў 12 лістапада старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Вадзім Дзевятоўскі ў час сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Жанам Грасіа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вадзім Дзевятоўскі, які нядаўна быў выбраны на пасаду кіраўнік БФЛА, у час наведвання госцем "Мінск-Арэны" і новага лёгкаатлетычнага манежа БДУФК расказаў, што галоўным стадыёнам маючага адбыцца кантынентальнага зімовага форуму лёгкаатлетаў Старога Свету можа стаць канькабежны стадыён "Мінск-Арэны". Паводле слоў гендырэктара буйнейшага ў Беларусі спартыўнага комплексу Мікалая Ананьева, у выпадку неабходнасці лядовы авал ператворыцца ў бегавыя дарожкі, а трыбуны ў час лёгкаатлетычнага кантынентальнага чэмпіянату змогуць прыняць каля 5 тыс. гледачоў. Акрамя таго, без праблем будуць устаноўлены месцы для прадстаўнікоў СМІ і ВІП-ложы.

Калі Беларусь атрымае права прыняць спаборніцтвы лепшых майстроў лёгкай атлетыкі, то арганізацыя будзе на вышэйшым узроўні, падкрэслілі Мікалай Ананьеў і Вадзім Дзевятоўскі, гарантыя гэтага - вопыт нядаўняга чэмпіянату свету па хакеі, які з поспехам прайшоў у беларускай сталіцы ў маі 2014 года. Паводле слоў Вадзіма Дзевятоўскага, адна з галоўных пераваг Мінска гэта тое, што на параўнальна невялікай плошчы ў раёне "Мінск-Арэны" размешчана не менш як 5 гасцініц усіх цэнавых катэгорый, а таксама выдатныя гандлёвыя цэнтры, рэстараны і кафэ. Што датычыцца ўмоў для трэніровак, то і гэта пытанне вырашана пасля ўвядзення ў строй лёгкаатлетычнага манежа БДУФК, размешчанага ў непасрэднай блізкасці ад "Мінск-Арэны". Там створаны ўсе ўмовы не толькі для падрыхтоўкі да спаборніцтваў, але і для аднаўлення і рэабілітацыі пасля турніру.

Уважліва азнаёміўшыся з аб'ектамі, Жан Грасіа адзначыў, што нават не чакаў, што Мінск мае такую цудоўную спартыўную базу для прыёму спаборніцтваў самага высокага ўзроўню. Аднак, падкрэсліў віцэ-прэзідэнт, на правядзенне зімовых кантынентальных лёгкаатлетычных спаборніцтваў заўсёды шмат прэтэндэнтаў, і таму беларускаму боку трэба вельмі дасканала падрыхтаваць сваю заяўку, улічваючы самыя дробныя нюансы правядзення чэмпіянату Еўропы. Аднак нават пры сённяшнім першым знаёмстве з аб'ектамі можна зразумець, што яны гатовы прымаць такія турніры, і таму беларусы, пры выкананні ўсіх неабходных умоў, могуць разлічваць на падтрымку з боку кіраўніцтва Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, лічыць яе віцэ-прэзідэнт.

У час знаходжання ў Мінску Жан Грасіа сустрэўся і з генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Георгіем Катуліным, які таксама выказаў зацікаўленасць у яшчэ больш цесных кантактах з Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыяй і правядзенні прадстаўнічых турніраў у Беларусі. Госць адзначыў, што і як прадстаўнік французскай лёгкай атлетыкі гатовы аказаць дапамогу ў рабоце беларускай федэрацыі. Бакі дамовіліся аб сустрэчы прадстаўнікоў БФЛА з калегамі ў Францыі, каб абмеркаваць шляхі далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі