21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала дадатковую ліцэнзію на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне: нацыянальная каманда па лыжнай акрабатыцы папоўнілася адной спартсменкай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе НАК.
Згодна з рэйтынгам FIS (Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту) для Беларусі была выдзелена адна дадатковая ліцэнзія ў жаночай лыжнай акрабатыцы, якую атрымала Настасся Андрыянава. Такім чынам, колькасць беларускіх атлетаў на Гульнях-2022 вырасла да 29 чалавек.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага 2022 года.