Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліп 2014

Беларусь абагнала Расію і Украіну ў рэйтынгу Social Progress Index-2014

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла 58-е месца ў рэйтынгу Social Progress Index - 2014 (індэкс сацыяльнага развіцця), абагнаўшы Расію (80-е месца) і Украіну (62-е). Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы, размешчанай на сайце аналітычнага праекта Social Progress Imperative, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя таго, Беларусь знаходзіцца ў гэтым рэйтынгу вышэй, чым такія постсавецкія краіны, як Арменія (60), Азербайджан (73), Малдова (81), Казахстан (86), Узбекістан (92), Кыргызстан (93), Таджыкістан (95). Таксама больш нізкую пазіцыю займае Кітай (90). Эстонія заняла 19-ю пазіцыю, Латвія - 31-ю, Літва - 33-ю.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца, у прыватнасці, забеспячэнне такіх базавых патрэбнасцей чалавека, як харчаванне і доступ да вады, медабслугоўванне, асабістая бяспека. Акрамя таго, пад увагу прымаецца доступ да базавых ведаў, да інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый; экалогія. У Беларусі, як вынікае са справаздачы, нізкі ўзровень мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, добры ўзровень адукаванасці сярод дарослых, а таксама няма праблем з верацярпімасцю.

Першы такі рэйтынг быў абнародаваны ў 2013 годзе ў Оксфардзе (Вялікабрытанія). У ім было 50 краін. Цяпер аналіз праведзены па 132 дзяржавах. Старшыня Social Progress Imperative - прафесар Майкл Портэр (Гарвардская бізнес-школа). У ім таксама ўдзельнічаюць спецыялісты з ЗША, Перу, Вялікабрытаніі, Італіі і іншых краін.

Беларусь ў рэйтынгу сацыяльнага развіцця

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі