29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Сербіі аб'яўляюць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.
Заяўкі прымаюцца па наступных прыярытэтных напрамках: энергаэфектыўнасць і аднаўляльныя крыніцы энергіі; новыя матэрыялы, у тым ліку нанаматэрыялы і нанатэхналогіі, медыцына і фармацыя; інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі; агра- і біятэхналогіі; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у ДКНТ заяўку на ўдзел у сумесным праекце, а таксама камплект заяўных форм для праектаў прыкладнога або фундаментальнага характару адпаведна. Тэрмін рэалізацыі праектаў - з ліпеня 2013 па чэрвень 2015 года.
Парадак падачы і разгляду дакументаў прапісаны ў палажэнні аб навукова-тэхнічных праектах, якія выконваюцца ў рамках міжнародных дагавораў Беларусі. Дакументы на конкурс прымаюцца з 1 лістапада па 31 снежня 2012 года.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|