Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Dec 2014

Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць рэалізацыі 17 новых навуковых праектаў

15 снежня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць рэалізацыі 17 новых навуковых праектаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін перад сумесным пасяджэннем калегій Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства адукацыі і навукі Расіі і ДКНТ Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на пасяджэнні мы абмяркуем 17 новых прапаноў і праектаў і тое, як іх запускаць. Гэта праекты ў галіне бія- і нанатэхналогій, медыцыны, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, касмічных, лазерных даследаванняў і іншыя. Трэба прадумаць дакладныя механізмы іх фінансавання, рэалізацыі і ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі", - сказаў старшыня камітэта. Паводле яго інфармацыі, гэтыя праекты, у прыватнасці, будуць накіраваны на ўзмацненне даследаванняў і запуск уласных вытворчасцей у галіне радыёэлектронікі.

Аляксандр Шумілін падкрэсліў, што Саюзная дзяржава вялікую ўвагу ўдзяляе рэалізацыі сумесных праектаў. "Для Беларусі гэта вельмі актуальна, паколькі, аб'ядноўваючыся з Расіяй, у краіны з'яўляецца больш рэсурсаў для рэалізацыі маштабных праектаў, што патрабуюць вялікіх затрат. Тое ж датычыцца і ўкаранення, паколькі беларускі рынак часта нязначны для ўкаранення маштабных распрацовак", - адзначыў старшыня ДКНТ. У увязі з гэтым сёння беларускі і расійскі бакі плануюць абмеркаваць пытанні пашырэння навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і больш эфектыўнага выкарыстання механізмаў Саюзнай дзяржавы, паколькі паміж Беларуссю і Расіяй ствараецца адзіная навукова-тэхналагічная прастора, якая прадугледжвае свабоднае стварэнне інавацый, іх укараненне і распаўсюджванне, падкрэсліў ён.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў сваю чаргу паведаміў, што звычайна з бюджэту Саюзнай дзяржавы на рэалізацыю сумесных праграм накіроўваецца амаль 2,5 млрд расійскіх рублёў у год. "Часам крыху больш, часам крыху менш, але гэта тыя грошы, на якія цалкам можна разлічваць і ў гэтым годзе. Цяпер частка грошай ідзе на рэалізацыю праграм, якія былі пачаты раней, але ў нас ёсць дастатковы рэзерв, на які можна разлічваць. Я заклікаю актыўней прапаноўваць новыя ідэі", - адзначыў дзяржсакратар.

Рыгор Рапота таксама звярнуў увагу, што бакі яшчэ не поўнасцю адпрацавалі механізм уступных экзаменаў пры паступленні беларусаў у Расіі і расіян у Беларусі ў вышэйшыя тэхнічныя ўстановы з улікам цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларусі і АДЭ ў Расіі. "І сёння мы будзем аб гэтым гаварыць. Трэба таксама развіваць супрацоўніцтва па перападрыхтоўцы кадраў, ёсць пытанні па Беларуска-Расійскім універсітэце", - сказаў ён. Акрамя таго, дзяржсакратар прапанаваў абмеркаваць тэму медыцынскага забеспячэння беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Расіі, і расійскіх студэнтаў, якія вучацца ў Беларусі, развіцця студэнцкіх будаўнічых атрадаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі