Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Jan 2017

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на ЧС па хакеі 2021 года

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на ЧС па хакеі 2021 года19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Аб гэтым паведаміў сёння на спецыяльнай прэс-канферэнцыі старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінск знаходзіўся ў эпіцэнтры хакейнага свята ў 2014 годзе. На многіх кангрэсах ІІХФ да гэтага часу ўспамінаюць той турнір. Ідэя сумеснага чэмпіянату з Латвіяй узнікала якраз у 2014 годзе. Краіны з'яўляюцца добрымі партнёрамі ў многіх сферах, у спартыўнай найбольш яркае процістаянне заўсёды складвалася ў хакеі паміж мінскімі і рыжскімі дынамаўцамі. Упэўнены, што ўсё ў нас атрымаецца. Каманда прафесіяналаў, якая працуе над праектам, не падвядзе", - сказаў Ігар Рачкоўскі.

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на ЧС па хакеі 2021 годаАдным з асноўных спарткомплексаў стане "Мінск-Арэна", на якой праводзіўся ўжо фінал сусветнага форуму ў 2014 годзе. На думку мэра сталіцы Андрэя Шорца, горад гатовы зноў прыняць лепшых хакеістаў планеты. "Улічваючы існуючы вопыт у правядзенні міжнародных спаборніцтваў, мы былі б рады, каб чэмпіянат у 2021 годзе прайшоў у Мінску і Рызе", - адзначыў Андрэй Шорац.

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на ЧС па хакеі 2021 годаСёння ў мінскай гарадской ратушы адбылося падпісанне пагаднення аб сумесным правядзенні сусветнага форуму 2021 года. Беларусь і Латвія паспрачаюцца за права правядзення турніру з Фінляндыяй. Канчатковае рашэнне аб месцы правядзення чэмпіянату будзе прынята 19 мая 2017 года ў Кёльне на кангрэсе ІІХФ.

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на ЧС па хакеі 2021 годаУпершыню чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску прайшоў у 2014-м, а Латвія станавілася гаспадыняй турніру ў 2006 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі