У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Чэр 2014

Бегуны з 12 краін ужо заявілі аб удзеле ў Марафоне дружбы Друскінінкай - Гродна

13 чэрвеня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Аб удзеле ў Марафоне дружбы Друскінінкай - Гродна, які адбудзецца 20 ліпеня, ужо заявілі амаль 130 бегуноў з 12 краін, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Бойша.

Сярод ужо зарэгістраваных - грамадзяне Беларусь, Польшчы, Эстоніі, Літвы, Фінляндыі, Венгрыі, Англіі, Расіі, Казахстана, Украіны, ЗША, Германіі. Гэта ў тым ліку вопытныя бегуны, прызёры мінулага марафону. Рэгістрацыя прадоўжыцца да 16 ліпеня.

Марафон дружбы адбудзецца ўжо чацвёрты раз. У бягучым годзе дыстанцыю 42 км, якая раздзяляе Гродна і Друскінінкай, спартсмены і аматары бегу на далёкія адлегласці будуць пераадольваць у напрамку з Літвы ў Беларусь. Старт будзе дадзены на цэнтральнай плошчы Друскінінкая, граніцу бегуны пераадолеюць цераз пункт пропуску "Прывалка", а фінішаваць будуць каля стэлы Алімпійскай славы на ЦСК "Нёман" у Гродне.

Як адзначыў Андрэй Бойша, у спаборніцтве могуць прыняць удзел усе жадаючыя старэйшыя за 18 гадоў, аднак арганізатары стараюцца адгаварыць ад бегу нявопытных бегуноў. "Марафон - асаблівая дыстанцыя, недасдаткова бегаць раніцай па 10 км, каб паспрабаваць у ім свае сілы. Патрэбна асаблівая падрыхтоўка", - сказаў ён.

Прызавы фонд марафону складае $6 тыс. Пераможца атрымае $1 тыс., заняўшыя 2-е і 3-е месцы - па $800 і $600 адпаведна.Таксама грашовыя прызы атрымліваюць бегуны, заняўшыя 4-6-я месцы. Паводле слоў Андрэя Бойшы, лепшыя спартсмены пераадольваюць 42 км 195 м за дзве - дзве з палавінай гадзіны. Ёсць і максімальнае абмежаванне па часе - завяршыць бег трэба не больш як за 5 гадзін, пасля чаго рэзультаты ўжо не фіксуюцца.

Для бесперашкоднага праходжання граніцы ў пункце пропуску "Прывалкі-Райгардас" для спартсменаў будзе арганізаваны зялёны калідор, а пашпартны кантроль марафонцы пройдуць да забегу і атрымаюць свае пашпарты назад ужо ў Гродне. Удзельнікам спаборніцтва арганізатары акажуць садзейнічанне ў атрыманні аднаразовай бясплатнай візы, для гэтага трэба вызначыцца з удзелам і зарэгістравацца на спаборніцтва да 1 ліпеня.

Міжнародны марафон дружбы праводзіцца ў мэтах умацавання дружалюбных адносін паміж народамі Беларусі і Літвы, удасканалення партнёрскіх узаемаадносін, папулярызацыі бегу і здаровага ладу жыцця. Ён накіраваны на развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы спорту і турызму, умацаванне добрасуседскіх узаемаадносін паміж прыгранічнымі гарадамі.

Першы марафон быў праведзены ў 2011 годзе, у ім прынялі ўдзел 42 спартсмены. У мінулым годзе стартавалі ўжо 102 бегуны, фінішавалі 86. Лепшы вынік у 2013 годзе паказаў Сцяпан Рагаўцоў з Магілёва, ён пераадолеў дыстанцыю за 2 гадз 30 мін і 1 сек.

Марафонская траса Гродна - Друскінінкай сертыфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску