Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Apr 2013

Атэлі Мінска змогуць прыняць 10 тыс. гасцей хакейнага ЧС-2014

10 красавіка, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Гасцініцы Мінска змогуць прыняць 10 тыс. гасцей і балельшчыкаў чэмпіянату свету па хакею 2014 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго ж у Мінску і яго наваколлі плануецца размясціць амаль 20 тыс. гасцей і балельшчыкаў хакейнага спаборніцтва. Міністэрства спорту і турызму адсочвае бягучую запаўняльнасць сталічных гасцініц. Паводле слоў міністра, гасцінічны сектар да хакейнага чэмпіянату зможа забяспечыць патрэбнасці ўдзельнікаў такога мерапрыемства.

Аляксандр Шамко таксама адзначыў, што трэба больш увагі ўдзяляць папулярызацыі беларускага турызму за мяжой. Для гэтага плануецца адкрываць новыя турысцка-інфармацыйныя цэнтры Беларусі ў іншых краінах. Тыя ў сваю чаргу паступова ствараюць свае турыстычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі