Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Mar 2021

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі
Арына Сабаленка. Фота j48tennis.net

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Маямі з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

29 сакавіка беларуска, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла чэшскую тэнісістку Маркету Вандроўшаву, у якой 20-я пазіцыя - 6:1, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 9 хвілін. У паядынку за выхад у паўфінал Арына Сабаленка сустрэнецца з першай ракеткай планеты аўстралійкай Эшлі Барці, якая ў 1/8 фіналу перамагла беларуску Вікторыю Азаранка (15-ы нумар рэйтынгу WTA). Раней на гэтым турніры Арына Сабаленка перамагла балгарку Цветану Піронкаву (131) - 0:6, 6:3, 7:6 (11:9) і расіянку Вераніку Кудзярметаву (37) - 7:6 (7:4), 6:4.

У матчы 1/16 фіналу парнага разраду Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс, пасеяныя пад першым нумарам, прайгралі румынска-нямецкаму тандэму Сімона Халеп / Ангеліка Кербер - 5:7, 5:7. У 2019 годзе Арына Сабаленка і Элізе Мертэнс выйгралі парны разрад гэтых спаборніцтваў

Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі