Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Врс 2016

Артысты Вялікага тэатра Беларусі сталі лаўрэатамі ІІІ Міжнароднага конкурсу балета

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя майстры сцэны балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра Чыжык і Канстанцін Геронік сталі лаўрэатамі ІІІ Міжнароднага конкурсу артыстаў балета, які праходзіў у Астане (Казахстан) з 10 па 17 верасня, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

"Гучнымі апладысментамі на працягу ўсіх конкурсных дзён сустракалі нашых артыстаў Аляксандру Чыжык і Канстанціна Героніка, якія ў выніку сталі ўладальнікамі трэціх прэмій конкурсу", - адзначылі ў тэатры.

На працягу тыдня на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета "Астана Опера" спаборнічалі канкурсанты з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Японіі і іншых краін.

Конкурсная праграма была падрыхтавана з тым разлікам, каб артысты змаглі прадэманстраваць усе грані свайго таленту і майстэрства. У першым туры абавязковымі да выканання былі варыяцыі і дуэты з класічных балетаў, у другім да іх дабавіліся нумары сучаснай харэаграфіі.

Заснавальнікам ІІІ Міжнароднага конкурсу артыстаў балета з'яўляецца прыватны "Фонд развіцця і падтрымкі балета і нацыянальнага танца" на базе вядучага тэатра "Астана Опера".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі