Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Jan 2016

Арменія стане ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 10-14 лютага. Краінай - ганаровым госцем выступіць Арменія, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У розныя гады ў статусе ганаровага госця на выстаўцы-кірмашы ў беларускай сталіцы былі прадстаўлены Расія, Украіна, Ізраіль, Казахстан, Францыя, Германія, Венесуэла, Кітай.

На гэты раз чакаецца шырокі ўдзел у мерапрыемстве кнігавыдаўцоў з Расіі, Казахстана, Украіны, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краін.

Як адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі, акрамя экспанавання лепшых узораў нацыянальнага і замежнага кнігавыдання прадугледжана шырокая культурная і дзелавая праграма. Сярод ключавых тэм выстаўкі - Год культуры і падрыхтоўка да значнай даты - 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Знойдуць сваё адлюстраванне таксама тэмы 25-годдзя СНД, 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы, 70-годдзя ААН, 400-й гадавіны памяці Уільяма Шэкспіра, юбілейных дат Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа, Уладзіміра Мулявіна.

У кантэксце кніжнай выстаўкі будзе праведзены ІІ Міжнародны літаратурны сімпозіум "Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры" з запрашэннем знакавых пісьменнікаў з краін блізкага і далёкага замежжа. Запланаваны семінар маладых літаратараў.

Адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Выдаўцы з розных краін прадставяць новыя кніжныя праекты, адбудуцца сустрэчы з вядомымі беларускімі і замежнымі аўтарамі, будзе арганізаваны шырокі гандаль кніжнай прадукцыяй.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства інфармацыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі